wd wp Пошук:

Карл-Маркс-Хоф

Карл-Маркс-Хоф (2015 год)

Карл-Маркс-Хоф (ням.: Karl-Marx-Hof) — адзін з самых вядомых муніцыпальных жылых дамоў у Вене, размешчаны ў Хайлігенштадце (Heiligenstadt) ў Дзёблінге, 19-м раёне горада.

Дом быў пабудаваны ў 1927—1930 гадах архітэктарам Карлом Энам. Даўжыня Карл-Маркс-Хофа складае 1100 м, так што ён з’яўляецца найдаўжэйшым жылым будынкам у свеце.[1] Карл-Маркс-Хоф працягнуўся на чатыры прыпынкі трамвая.

12—14 лютага 1934 года Карл-Маркс-Хоф быў найважнейшым апорным пунктам лютаўскага паўстання. Ён быў узяты ўрадавымі войскамі на другі дзень баёў з прымяненнем артылерыі.

У 19241930 гадах у Вене, акрамя Карл-Маркс-Хофа, было пабудавана нямала муніцыпальных дамоў, комплексаў і цэлых мікрараёнаў. Сярод іх ёсць і «амаль цёзка па прозвішчу» — Карл-Марк-Хоф (Karl-Mark-Hof), таксама размешчаны ў Дзёблінзе і названы ў гонар венскага муніцыпальнага дзеяча, доктара Карла Марка.

Гл. таксама

Спасылкі

  1. Архівавана 27 верасня 2007.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Славутасці Вены
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Вены
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Карла Маркса