wd wp Пошук:

Карл-Аўгуст Фагерхольм

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фагерхольм.

Карл-Аўгуст Фагерхольм (фінск.: Karl-August Fagerholm, 31 снежня 1901, Сьюінціа — 22 мая 1984, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Нарадзіўся ў шведскай сям’і. У 1930 годзе Фагерхольм быў абраны ў парламент Фінляндыі. З 1934 ён выконваў функцыі старшыні шведскага рабочага саюза Сацыял-дэмакратычнай партыі Фінляндыі (СДПФ). У 1937—1944 гг. працаваў міністрам сацыяльных спраў.

У 1945—1947, 1950—1956, 1957, 1958—1961 гг. і 1965 г. быў спікерам парламента Фінляндыі.

Тройчы узначальваў урад Фінляндыі ў 1948—1950, 1956—1957 і 1958—1959 гадах. Выступаў за скасаванне Савецка-фінскага дагавора аб дружбе (1948), і за ўступленне Фінляндыі ў НАТА.

У 1956 балатаваўся на пасаду прэзідэнта Фінляндыі, але прайграў Урха Кеканену, набраўшы 149 галасоў членаў калегіі выбаршчыкаў супраць 151. У 1958—1959 гадах працаваў міністрам замежных спраў.

Зноскі

  1. 1 2 Karl-August Fagerholm // Proleksis enciklopedija — 2009.
  2. 1 2 Karl-August Fagerholm // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.helsinginseurakunnat.fi/material/attachments/hautausmaat/hietaniemi/w8GZkM0y7/Hietaniemen_merkittavia_vainajia.pdf
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Памерлі 22 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Хельсінкі
Катэгорыя·Сацыял-дэмакраты Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Фінляндыі
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Фінляндыі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Хіетаніемі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Княстве Фінляндскім
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спікеры Эдускунты
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных