wd wp Пошук:

Юнібакен

Юнібакен (шведск.: Junibacken) — дзіцячы культурна-забаўляльны цэнтр, «музей казак», размешчаны ў Стакгольме на востраве Юргордэн.

Апісанне

У музеі змадэляваныя месцы з розных дзіцячых твораў шведскіх пісьменнікаў, перш за ўсё Астрыд Ліндгрэн, а таксама Тувэ Янсан, Эльзы Бескаў і шэрагу іншых, якія можна не толькі агледзець, але і пагуляць у іх. Штодня праводзяцца спектаклі і іншыя дзіцячыя забаўляльныя мерапрыемствы. У музеі ёсць таксама рэстаран і кніжны магазін, у якім можна набыць дзіцячыя кнігі на розных мовах.

Таксама адной з асаблівасцяў музея з’яўляецца казачны цягнік, на якім наведвальнікі могуць падарожнічаць па сцэнах з кніг Астрыд Ліндгрэн. Дэкарацыі выкананы па ілюстрацыях мастачкі Марыт Торнквіст (шведск.: Marit Törnqvist), якая працавала з Астрыд Ліндгрэн.

Назва Юнібакен (у перакладзе “ліпеньская горка”) узята з твора Ліндгрэн «Мадыкен і Пімс з Юнібакена».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Музеі Стакгольма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Славутасці Стакгольма