wd wp Пошук:

Кара Дэлевінь

Ка́ра Джо́селін Дэлеві́нь (англ.: Cara Jocelyn Delevingne; 12 жніўня 1992, Лондан — брытанская супермадэль і актрыса. Адна са «стылёвых людзей фэшн-індустрыі ва ўзросце да 45 гадоў» на думку амерыканскай версіі часопіса Vogue[5]. У рэйтынгу «50 супермадэлей свету» прафесійнага партала Models.com займае 5 месца[6], а ў рэйтынгу брытанскай Evening Standard(руск.) бел. «1000 самых уплывовых асоб 2011 года» знаходзіцца ў катэгорыі «самых запрашаных»[7].

Біяграфія

Кара Дэлевінь — унучка былога кіраўніка дзяржаўнай камісіі «Англійская спадчына(руск.) бел.» сэра Джосліна Стывенса. Маці — Пандора — персанальны шопер брытанскай сеткі крам Selfridges, а бацька Чарлз — праектант жытла. Вырасла ў асабняку ў прэстыжным лонданскім раёне Белгрэйвія(руск.) бел., скончыла прыватную школу Bedales. Старэйшая сястра — Хлоя, сярэдняя — мадэль Попі Дэлевінь.

Кар’ера

У 2012 годзе Дэлевінь, разам з мадэлямі Ідзі Кэмпбел і Джордан Дан(руск.) бел., стала тварам касметычнага брэнда Burberry Beauty. Разам з акцёрам Эдзі Рэдмейнам(руск.) бел. была тварам рэкламнай кампаніі «вясна/лета 2012» Burberry (фатограф Марыа Тэсціна(руск.) бел.). Брала ўдзел у рэкламных кампаніях H&M Authentic Collection (2011), Dominic Jones Jewellery (2012), Blumarine і Zara. Брытанская версія часопіса Vogue назвала Дэлевмнь «зорным тварам» сезона «восень/зіма 2012—2013» за ўдзел у паказах Shiatzy Chen, Jason Wu, Oscar de la Renta(руск.) бел., Burberry(руск.) бел., Dolce & Gabbana(руск.) бел., Fendi(руск.) бел., Stella McCartney(руск.) бел. і Chanel(руск.) бел..

У лістападзе 2012 года Дэлевінь атрымала званне «Мадэль года» ад British Fashion Awards[8].

У снежні 2012 года Дэлевінь падпісала кантракт з DKNY і стала афіцыйным тварам маркі на сезон «вясна/лета 2013». Адна з мадэлей, якая ўдзельнічала доўгі час у здымках калекцый для інтэрнэт-крамы Asos.

У 2014 годзе Кара Дэлевінь стала тварам Topshop у рэкламнай кампаніі восень/зіма 2014 года[9].

Актрыса

Пачынаючы з 2012 года Дэлевінь іграла эпізадычныя ролі. У 2013 годзе Дэлевінь знялася ў кароткаметражным фільме The Return і агучыла дыджэя на станцыі Non Stop Pop у відэагульні Grand Theft Auto V.

2 снежня 2014 года прайшла кастынг для фільма «Атрад самагубак(руск.) бел.» на ролю галоўнага антаганіста — Чараўніцы[10].

12 мая 2015 года Люк Бесон на сваёй старонцы ў Facebook напісаў, што запрасіў Кару Дэлевінь на галоўную ролю ў фільм «Валерыян і горад тысячы планет»[11], прэм’ера якога адбылася 21 ліпеня 2017 года.

Асабістае жыццё

З’яўляецца бісексуалкай[12]. Сустракалася з актрысай Мішэль Радрыгез(бел. (тар.)) бел.[13].

З канца 2014 сустракалася са спявачкай Эні Кларк(руск.) бел.[14]. У верасні 2016 года пара разышлася[15].

Скандалы

У пачатку мая 2013 года шэраг вядомых брытанскіх выданняў актыўна абмяркоўвалі выпадак, калі фотакамеры заспелі Дэлевінь з пакуначкам з белым парашком, які выпаў з яе сумачкі. На фатаграфіях таксама было бачна, як мадэль спрабуе хутка яго схаваць. Брэнд H&M, які ў 2005 годзе спыніў супраца з Кейт Мос з-за інцыдэнту з наркотыкамі, зрабіў афіцыйную заяву для Daily Mail(руск.) бел., у якім заявіў, што праводзіць разбор[16]. У жніўні таго ж года H&M адмовіўся працягваць супрацу з Карай Дэлевінь. Прэс-сакратар кампаніі вытлумачыў гэта тым, што яны не бачаць патрэбе ў працы з ёй у агляднай будучыні, «яна не наша мадэль… мы проста скарысталіся яе паслугамі для дадзенага паказу», а то, што яна ўспрымалася як твар брэнда H&M было «недаразуменнем»[17].

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2012
ф Ганна Карэніна(руск.) бел. Anna KareninaКняжна Сарокіна
2013
кар The Return
2014сПлейхаусPlayhouse PresentsХлоя
2014
ф Твар анёла(руск.) бел. The Face of an AngelМелані
2014
тф The Feeling Nuts Comedy Night
2014
кар Die Antwoord: Ugly Boy
2015
кар Taylor Swift: Bad Bloodмама Чакер[18]
2015
ф Лонданскія палі London FieldsКэт Талент
2015
ф Папяровыя гарады(руск.) бел. Paper TownsМарго Рот Шпігельман
2015
ф Пэн: Падарожжа ў Нетландыю(руск.) бел. Panрусалка
2016
ф Закаханыя дзеці(руск.) бел. Kids in LoveВіола
2016
ф Атрад самагубак Suicide SquadДжун Мун / Чараўніца
2017
ф Цюльпанная ліхаманка(руск.) бел. Tulip FeverГенрыета
2017
ф Валерыян і горад тысячы планет Valerian and the City of a Thousand PlanetsЛарэлін

Заўвагі

  1. Cara Delevingne // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Cara Delevingne // GeneaStar
  3. Cara Delevingne // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.fashionmodeldirectory.com/models/Cara_Delevingne/ Праверана 5 снежня 2017.
  5. The Vogue 120: The Stylish Singers, Designers, Actors, Models, and More Under 45 of The Moment — Magazine — Vogue (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2012. Праверана 7 лістапада 2017.
  6. MODELS.com’s Top 50 Models (нявызн.) (недаступная спасылка — гісторыя ).
  7. London’s 1000 most influential people 2011: Most Invited(нявызн.) , Evening Standard . Праверана 12 жніўня 2017.
  8. Model 2012(англ.)  (недаступная спасылка — гісторыя ). www.britishfashionawards.com. Праверана 12 жніўня 2017.
  9. Кара Делевинь стала лицом Topshop(руск.) . ladyindress.com.ua (Июнь 25, 2014). Праверана 26 чэрвеня 2014.
  10. Justin Kroll. ‘Suicide Squad’ Cast Revealed: Jared Leto to Play the Joker, Will Smith is Deadshot (нявызн.). Variety (02 декабря 2014).
  11. Люк Бессон снимет фантастику с Дэйном ДеХааном и Карой Делевинь (нявызн.). Facebook (12 мая 2015).
  12. Cara Delevingne on Being Bisexual: It’s ‘Not a Phase’(англ.) , Entertainment Tonight . Праверана 12 жніўня 2017.
  13. Актриса Мишель Родригес призналась, что встречается с моделью Карой Делевинь (нявызн.). vesti.ru. Праверана 12 жніўня 2017.
  14. Bayley, Leanne. Is St. Vincent’s new song about Cara Delevingne?(нявызн.) , Glamour UK . Праверана 12 жніўня 2017. Архівавана 17 жніўня 2016.
  15. Cara Delevingne and St. Vincent Reportedly Split (нявызн.).
  16. Cara Delevingne’s modelling work under threat after she’s ‘spotted with bag of cocaine’ (нявызн.), Mail Online . Праверана 12 жніўня 2017.
  17. ‘She Is Not A Model With Us’: H&M Confirm Cara Delevingne Is Not The Brand’s Face? | Grazia Fashion
  18. Becky Freeth.. Bringing out the big guns! Lingerie-clad vixen Cara Delevingne is unveiled as ANOTHER of Taylor Swift’s saucy celebrity heroines for the Bad Blood music video(англ.) . www.dailymail.co.uk (15 мая 2015). Праверана 24 мая 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмаграфія да дапрацоўкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фотамадэлі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане