wd wp Пошук:

Караль Бжастоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бжастоўскі. Караль Бжастоўскі (11 лютага 1796, в. Міхалішкі — 25 ліпеня 1854, Парыж) — польскі грамадскі дзеяч, землеўладальнік, заснавальнік Штабінскай рэспублікі.

Біяграфія

Дзяцінства і раннія гады

Караль нарадзіўся ў сям’і Міхала Гераніма Бжастоўскага і Евы Храптовіч, дачкі Яўхіма Храптовіча, у вёсцы Міхалішкі.

Дзяцінства правёў у доме бацькоў і маёнтках Храптовічаў. Ад бацькі ў спадчыну атрымаў уласнасць у Літве: Міхалішкі, Чэхі і Маркуны, а таксама права на староства быстрыцкае. У спадчыну ад маці атрымаў вёску Штабін(польск.) бел. і палац у Варшаве, які прадаў Элертавым.

Вучыўся ў школе ў Вільні, Літве і Францыі. Валодаў бегла французскай, нямецкай і лацінскай мовамі. З юнацтва паказаў выдатныя таленты ў навуцы, асабліва ў механіцы і фізіцы. Гэта дапамагло яму падчас службы ў войску заняцца кіраваннем ваеннай тэхнікай і хутка прасоўвацца(польск.) бел. па службе.

У 1815 годзе, яшчэ непаўнагадовы, быў дзеяздольным. Ён спрабаваў разабрацца ў пытаннях уласнасці, асабліва вялізных даўгоў ад сваіх бацькоў.

Ваенная служба

Апанаваны крэдыторамі, Бжастоўскі вырашыў паспрабаваць ваенную кар’еру. Ён далучыўся да войска Каралеўства Польскага і служыў ад’ютантам генерала А. Ражнецкага(руск.) бел..

10 сакавіка 1818 года ён падаў у адстаўку па слабасці здароўя з дазволам насіць уніформу. Падчас службы ён займаўся ваеннай тэхнікай. Верагодна, прайшоў практыку на адной з фабрык па вытворчасці зброі. Пасля сыходу з войска ў званні капітана, падышоў зноў да пытанняў уласнасці.

Штабінская рэспубліка

Помнік К. Бжастоўскаму ў Штабіне

Пасля вырашэння найбольш важных праблем у літоўскіх маёнтках Бжастоўскі пасяліўся ў 1819 годзе на пастаяннай аснове ля Штабіна. Месцам жыхарства абраў Цісаў(польск.) бел., дзе пачаў працаваць, каб адкупіцца ад крэдытораў.

Вынікам яго дзейнасці ў ваколіцах Штабіна стала стварэнне Штабінскай рэспублікі, у якой ён лакальна адмяніў прыгоннае права, увёў для сялян арэнду, даваў беспрацэнтныя крэдыты, пабудаваў некалькі заводаў. У некаторых сваіх праявах праведзеныя там пераўтварэнні апярэджвалі вядомыя Сталыпінскія рэформы[2].

Паўстанне 1830-31 гадоў

Важным момантам у жыцці Бжастоўскага быў паўстанне 1830—1831 гадоў. Ён пачаў сваю службу ў войску Царства Польскага, спачатку ў Сувалках, потым — у Варшаве. Тут ён быў прызначаны ў штат рэзервнага корпуса, якім камандаваў генерал Людвік Пац(руск.) бел.. Прыняў удзел у бітве пад Астраленкай(руск.) бел., дзе праявіў адметную доблесць, быў цяжка паранены і ў знак прызнання заслуг удастоены ордэнам Virtuti Militari.

У літаратуры існуе меркаванне, што пасля падаўлення паўстання Бжастоўскія эмігравалі з-за страху рэпрэсій удзельнікаў разам з тысячамі салдат і афіцэраў у Францыю і Англію. Але ёсць сур’ёзныя падставы меркаваць, што Бжастоўскія не прымалі ўдзел у выгнанні. Захаваўся дакумент ад 7 верасня 1831 года з прысягай Караля Бжастоўскага на вернасць цару. Такім чынам, ён не павінен быў эміграваць. Верагодна, ён яшчэ да пачатку паўстання «фіктыўна» перапісаў штабінскую ўласнаць на сястру Ізабелу, асцерагаючыся канфіскацыі маёмасці царскімі ўладамі. Пасля прыняцця прысягі, ён вярнуўся ў Цісаў, дзе працягнуў свае рэформы. Годы прайшлі пад знакам работы па развіццю Штабінскай рэспублікі. Інвестыцыі, рэформы, развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі паднялі яго падданых да самадастатковасці.

Караль Бжастоўскі ўкараніў у сваіх уладаннях шмат інавацыйных тэхналогій і вытворчасцей: сталеліцейную, шкляную і агра-прамысловую. У тым ліку там адліваліся шлюзы для Аўгустоўскага канала[2].

Граф пакутаваў болямі сэрца. У снежні 1853 ён адправіўся ў Францыю для правядзення спецыялізаванага лячэння ў Парыжы. На радзіму ён ужо не змог вярнуцца. Ён памёр у Парыжы 25 ліпеня 1854 года ў доме на Італьянскім бульвары, ва ўзросце 59 гадоў. Ён быў пахаваны на могілках на Манмартры, але пазней, згодна з волей, выказанай ім у завяшчанні яго цела было перанесена на могілкі Манмарансі(польск.) бел. — некропаль, дзе пахаваны многія польскія эмігранты.

Зноскі

  1. 1 2 Karol Brzostowski // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Создатель Штабинской республики(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1854 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1796 годзе
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Міхалішках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Бжастоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манмарансі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кавалеры залатога знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Памерлі 25 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Расійская імперыя)