wd wp Пошук:

Гесэн-Дармштат

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гесэн.

Гесэн-Касель і Гесэн-Дармштат у 1793

Ландгра́фства Ге́сэн-Да́рмштат (ням.: Landgrafschaft Hessen-Darmstadt) — нямецкае княства Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала з 1567 па 1806 год са сталіцай у Дармштаце.

Гісторыя

Утварылася ў 1567 годзе ў выніку спадчыннага падзелу ландграфства Гесэн пасля смерці яго кіраўніка — Філіпа I, паміж яго сынамі. Гесэн-Дармштат дастаўся самаму малодшаму з іх — Георгу I. Пасля смерці ў 1583 годзе брата, ландграфа Гесэн-Рэйнфельса Філіпа II, значная частка яго ўладанняў таксама перайшла да Георга I.

Яго сын Людвіг V таксама атрымаў у спадчыну частку земляў свайго дзядзькі, ландграфа Гесэн-Марбурга Людвіга IV.

Людвіг VIII (1739—1768) скончыў доўгую спрэчку з Гесэн-Каселем за графства Ганау і набыў уладанне Ліхтэнберг.

Людвіг X (1790—1830) паводле Люневільскага міру 1801 года атрымаў графства Вестфалія, частку курфюрства Майнц, курфюрства Пфальц і горад Вормс. У 1806 годзе пасля роспуску Свяшчэннай Рымскай імперыі, ландграф далучыўся да Рэйнскага саюза, а само ландграфства было ператворана ў Вялікае Герцагства Гесэн.

Кіраўнікі

1568—1596Георг I
1596—1626Людвіг V
1626—1661Георг II
1661—1678Людвіг VI
1678Людвіг VII
1678—1739Эрнст Людвіг
1739—1768Людвіг VIII
1768—1790Людвіг IX
1790—1830Людвіг X (з 1806 года вялікі герцаг Людвіг I)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Свецкія княствы Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Гісторыя Гесэна
Катэгорыя·Зніклі ў 1806 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1567 годзе
Катэгорыя·Гістарычныя германскія дзяржавы