wd wp Пошук:

Каралеўства Ірландыя

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ірландыя.

Гісторыя Ірландыі

Гэльская Ірландыя
Лордства Ірландыя
Каралеўства Ірландыя
(Канфедэратыўная ІрландыяАнглійская рэспубліка)
Паўстанне 1798
Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі
Вялікі голад
Фенійскае паўстанне 1867
Ірландская рэвалюцыя
(Велікоднае паўстаннеВайна за незалежнасць)
Ірландская Рэспубліка
Паўднёвая Ірландыя
Грамадзянская вайна
Ірландская Вольная Дзяржава
Рэспубліка Ірландыя і Паўночная Ірландыя

Каралеўства Ірландыя (ірл.: Ríocht na hÉireann; англ.: Kingdom of Ireland) — ірландская дзяржава, якая існавала з 1541 па 1800 год і займала ўвесь востраў Ірландыя. 1 студзеня 1801 года Ірландыя і Вялікабрытанія аб’ядналіся, стварыўшы Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі.

Абвяшчэнне каралеўства

У адпаведнасці з Актам Кароны Ірландыі[1], зацверджаным Ірландскім парламентам у 1542 годзе, Ірландыя станавілася каралеўствам, а кароль Англіі Генрых VIII, які насіў да гэтага, як і яго папярэднікі, тытул уладара Ірландыі, абвяшчаўся каралём Ірландыі, першым з 1169 года. Спыняла сваё існаванне Лордства Ірландыі, створанае ў 1171 годзе пасля заваявання Ірландыі Генрыхам II, бласлаўлёным на гэта папскай булай Laudabiliter, выдадзенай у 1155 годзе Папам Адрыянам IV.

Кіраванне дзяржавай

Главой дзяржавы з’яўляўся англійскі манарх. Главой выканаўчай улады і прадстаўніком англійскага караля быў Лорд-Прадстаўнік, пасля Лорд-Лейтэнант. На гэту пасаду прызначаліся як правіла знатныя англійскія дваране, хоць некалькі разоў гэта месца займалі і ірландцы. У XVIII стагоддзі значэнне гэтай пасады стала памяншацца і вядучую ролю стаў выконваць Генеральны Сакратар Ірландыі. Заканадаўчым органам Каралеўства Ірландыя з’яўляўся двухпалатны парламент, які быў створаны па англійскім узоры і складаўся з палаты Лордаў і палаты Абшчын. Паўнамоцтвы парламента Ірландыі былі істотным чынам абмежаваны цэлым шэрагам заканадаўчых актаў, галоўным чынам — Актам Пойнінга, прапанаваным Лордам-Прадстаўніком Эдуардам Пойнінгам у 1492 годзе, пасля заканчэння войн Пунсовай і Белай ружы.

З 1693 года каталікі, а таксама прадстаўнікі такіх галін пратэстанцтва, як баптызм, прэсвітарыянства і метадызм не дапушчаліся ў склад парламента, а іх правы былі ў значнай меры абмежаваны серыяй законаў, з 1728 па 1793 гады яны нават не мелі выбарчых правоў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. www.statutelaw.gov.uk // поўны тэкст Crown Act of Ireland (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·XVI стагоддзе ў Ірландыі
Катэгорыя·Гісторыя Ірландыі
Катэгорыя·1541 год у Еўропе
Катэгорыя·Зніклі ў 1801 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1541 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы на Брытанскіх астравах
Катэгорыя·Каралеўствы