Кара́кулічы[1] (трансліт.: Karakuličy, руск.: Каракуличи) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.
У 1868 г. вёска Шэметаўскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 14 двароў, 116 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 207 жыхароў, у 1908 г. — 27 двароў, 222 жыхары. З 12.10.1940 г. у Сырмежскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 31.08.1959 г. у Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці. У верасні 1949 г. у вёсцы створаны калгас імя Калініна. З 06.03.1954 г. вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя М. Горкага (цэнтр — вёска Буйкі).
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сырмежскага сельсавета[2].
Ёсць прыватны магазін.