wd wp Пошук:

Капыльскі раённы краязнаўчы музей

Капыльскі раённы краязнаўчы музей — музей, створаны ў г. Капыль паводле рашэння Капыльскага райкама КПБ ад 01.12.1978 г. Музей знаходзіцца ў былым будынку гарбарнай майстэрні (тут пачынаў працаваць Зміцер Жылуновіч)[1], першапачаткова дзяліў яго з раённым аддзелам статыстыкі, меў плошчу 120 м². Пасля рэканструкцыі (з 1997 г.) зноў адкрыты для наведвальнікаў 14 мая 2000 года, ад гэтага часу займае ўвесь будынак. Музеем кіравалі У. В. Аляшкевіч, В. В. Лойка, Н. М. Міцкевіч, В. І. Жук. З 1985 года дырэктар В. Л. Шуракова.

Асноўны фонд музея (на 2012 год) налічвае 24 854[2] адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 3709 адзінак (станам на 2008 год). Плошча экспазіцыйных памяшканняў 195,8 м², выставачнай залы — 47 м². Сярод калекцый музея: археалогія (1277 адзінак), іканапіс (299 адзінак), народнае ткацтва (225 адзінак), жывапіс (215 адзінак).

Экспазіцыя музея, размешчаная ў 3 залах, падзяляецца на 2 тэматычныя раздзелы: «Археалагічная гісторыя Капыльшчыны са старажытных часоў да пачатку ХІХ ст.» і «Мястэчка Капыль канца ХІХ — пачатку ХХ ст.». У першым прадстаўлены знаходкі з археалагічных раскопак, што праходзілі ў г. Капыль у 1996—99 гг., 2004 г. і 2007 г. Найбольш цікавыя з іх адзінкавыя на тэрыторыі Беларусі пчаліныя соты ХІІІ ст., хірургічны нож ХІІІ ст., наверша шлема ХІІ—ХІІІ ст., арбалетны болт XVI ст. і інш. Найбольшую цікавасць прадстаўляюць калекцыі «Іканапіс», «Народнае ткацтва», «Археалогія», «Жывапіс, скло, фарфор»[2]. У трэцім зале прадстаўлена гісторыя Капыльскага раёна ў XX стагоддзі. У чацвёртай залі і ў калідоры адбываюцца часовыя выставы.

Народны мастак Беларусі Уладзімір Стальмашонак падарыў Капыльскаму краязнаўчаму музею партрэт мастака-ураджэнца Капыльшчыны Генадзя Галубовіча[3].

У 2000 годзе музей атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на стварэнне музейнай экспазіцыі. Музей двойчы перамагаў у намінацыі Мінаблвыканкама «Музейная справа» (2004, 2009), таксама атрымаў прыз у намінацыі «Лепшы музей года»[4].

Філіялы музея

Музей мае два філіялы[2]:

Філіял адкрыты ў 2008 годзе, складаецца з двух раздзелаў: «Родная хата» і «Вытворчая, акадэмічная і грамадская дзейнасць М. С. Высоцкага»[5].

Галерэя

Спасылкі

Зноскі

  1. Капыльскі раённы краязнаўчы музей / Ekskursii.by
  2. 1 2 3 Першы нацыянальны форум «Музеі Беларусі». Каталог музеяў. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 2012.
  3. Генадзь Міхайлавіч Галубовіч Архівавана 15 студзеня 2016.
  4. Таццяна Лазоўская. Капыльскі краязнаўчы музей распачаў новы праект — «Выстаўкі з прыватных калекцый» / Газета Звязда
  5. Жыццё і дзейнасць Героя Беларусі Міхаіла Сцяпанавіча Высоцкага / Сайт Капыльскага раённага музея
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Славутасці Капыля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Культура Капыля
Катэгорыя·Музеі Капыльскага раёна
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта