wd wp Пошук:

Капцёўскі сельсавет

Капцё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Капцёўка.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жукевіцкага сельсавета[1]. 28 ліпеня 1967 года да сельсавета далучана частка скасаванага Баранаўскага сельсавета. 11 лютага 1972 года ў склад Квасоўскага сельсавета перададзены вёскі Віцькі і Гарны[2]. 22 снежня 1975 года ў склад сельсавета з Каробчыцкага сельсавета перададзены вёскі Лейгаболі і Новікі[3]. 16 сакавіка 1987 года ў склад Квасоўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў: Баранава, Грыўкі, Дайлідкі, Зарубічы, Кругляны, Навасёлкі, Новікі, Путна, Саломенка[4]. 21 жніўня 1989 года да сельсавета далучана частка скасаванага Каробчыцкага сельсавета. 24 красавіка 2008 года ў склад горада Гродна перададзены вёскі Вішнявец, Малахавічы, Скамарошкі, Солы, пасёлкі Фабрычны і Паўднёвы[5]. 28 верасня 2010 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Скамарошкі[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3011 чалавек[7], з іх 48,0 % — беларусы, 39,7 % — палякі, 8,9 % — рускія[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2008 г. № 234 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г.Гродно и Гродненского района
  6. Решение Гродненского районного Совета депутатов от 28.09.2010 г. № 36 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Гродненского района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Капцёўскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе