Капу́снік — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 64 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля паўднёвай ускраіны вёскі Слабодка. Вусце каля былых вёсак Вялікае Зарэчча і Малое Зарэчча (зараз у межах горада Шклоў[1]). Вадазбор на паўднёвай ускраіне Аршанскага ўзвышша.
Каля ракі вёскі Княжыцы, Башкіраўка, Заходы, Путнікі, Хадулы.