wd wp Пошук:

Капуас

Ка́пуас[1] (індан.: Kapuas) — рака ў Інданезіі, у заходняй частцы вострава Калімантан. Самая вялікая рака Інданезіі.

Даўжыня ракі 1143[2] (1040[3]) км. Плошча вадазбору 97 000[3] км². Сярэдні расход вады больш за 5000[3] м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў цэнтральнай частцы вострава Калімантан. Спачатку рака працякае ў гарыстай мясцовасці, потым пераважна па забалочанай раўніне. Упадае ў Паўднёва-Кітайскае мора ў раёне горада і порта Пантыянак, утвараючы дэльту. Рака суднаходная на адлегласці 900 км ад вусця[3].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі.
  2. Wisata Advanture di Wilayah Perbatasan Sangat Mengasyikan Архівавана 29 лютага 2016.(індан.)
  3. 1 2 3 4 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 195. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Ціхі акіян
Катэгорыя·Рэкі Інданезіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Калімантан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара