wd wp Пошук:

Канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў Украіны

Канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў Украіны (скар.: КСПУ) — украінскае аб’яднанне прафсаюзаў. Створана ў 1998 годзе на базе Аб’яднання свабодных прафсаюзаў Украіны, у якое ўваходзілі ўсеўкраінскія прафсаюзы, якія не належалі да Федэрацыі прафсаюзаў Украіны і якія ўтварыліся як апазіцыйныя прафсаюзы яшчэ за савецкім часам. У 2003 годзе Канфедэрацыя далучылася да Міжнароднай канфедэрацыі прафаюзаў.

У 2013 годзе членскія арганізацыі КСПУ падтрымалі Еўрамайдан[1][2]. У 2020 годзе, падчас забастовак працоўных калектываў падчас пратэстаў у Беларусі, старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны (які ўваходзіць у КСПУ) Міхаіл Валынец заявіў, што ніхто з украінскіх шахцёраў не збіраецца ехаць у Беларусь і замяняць забастоўшчыкаў «Беларуськалія», тым самым, адказаўшы на словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым , што ён гатовы запрасіць украінскіх штрэйкбрэхераў замест страйкоўцаў салігорскага прадпрыемства[3].

Членскія арганізацыі

Зноскі

  1. day.kyiv.ua. Независимый профсоюз горняков Донбасса поддержал Евромайдан(руск.)  (4 снежня 2013).
  2. УНІАН. Свободные профсоюзы Украины присоединились к общенациональной забастовке(руск.)  (2 снежня 2013).
  3. Экономическая правда. Председатель профсоюза горняков: никто из украинских шахтеров не собирается ехать в Беларусь(руск.)  (22 верасня 2022).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1998 годзе
Катэгорыя·Прафсаюзы Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат