wd wp Пошук:

Федэрацыя прафсаюзаў Украіны

Федэрацыя прафсаюзаў Украіны (скар.: ФПУ) — украінскае аб’яднанне прафсаюзаў. Пасля абвяшчэння незалежнасці Украіны 6 кастрычніка 1990 года была створана Федэрацыя незалежных прафсаюзаў Украіны, якая стала пераемнікам Украінскага рэспубліканскага саюза прафсаюзаў. Дэкларацыю аб заснаванні Федэрацыі падпісалі 25 рэспубліканскіх прафсаюзаў і 24 рэгіянальныя прафсаюзы. У лістападзе 1992 года адбыўся другі з’езд Федэрацыі, на якой было прынята рашэнне аб перайменаванні арганізацыі ў Федэрацыю прафсаюзаў Украіны.

У склад Федэрацыі ўваходзіць 4,8 мільёнаў сябраў, 44 усеўкраінскіх прафсаюза і 25 прафаб’яднанняў. Федэрацыя прафсаюзаў Украіны з’яўляецца членам Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў і супрацоўнічае з Міжнароднай арганізацыяй працы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1990 годзе
Катэгорыя·Прафсаюзы Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат