wd wp Пошук:

Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў

Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў (англ.: International Trade Union Confederation) — міжнародная прафсаюзная арганізацыя. Канфедэрацыя была заснавана ў 2006 годзе на ўстаноўчым кангрэсе ў Вене. У наступстве МКП правяла яшчэ тры кангрэса: у Ванкуверы ў 2010 годзе, у Берліне ў 2014 годзе і ў Капенгагене ў 2018 годзе.

Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў аб’ядноўвае ў сабе 332 прафсаюза з 163 краін свету. Найбуйнейшымі прафсаюзамі, якія ўваходзяць у МКП, з’яўляюцца Індыйскі нацыянальны кангрэс прафсаюзаў (34 мільёны сябраў), Федэрацыя незалежных прафсаюзаў Расіі (20 мільёнаў сябраў) і Амерыканская федэрацыя працы — Кангрэс вытворчых прафсаюзаў (8 мільёнаў сябраў). Беларускія прафсаюзы ў МКП прадстаўленыя Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў.[1]

Зноскі

  1. Спіс членаў МКП

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 2006 годзе
Катэгорыя·Міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·НДА з кансультатыўным статусам пры ЭСС ААН
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2006 годзе