«Канфедэрацкая» — сінагога ў Пінску, размешчаная па адрасе вул. Кірава, 10А. Выходзіла галоўным фасадам на вул. Пахілую (раней — Школьны завулак), якая не захавалася[2]. Упершыню сінагога згадваецца напачатку XIX ст. У 1889 г. перабудавана з цэглы з паўночнага боку Вялікай Каралінскай сінагогі. Будынак выкарыстоўваўся ў 1944—2000 гг. гідрамеліяратыўным тэхнікумам. З 2000 г. належаць пінскай яўрэйскай абшчыне.