wd wp Пошук:

Кансьержэры

Кансьержэры (фр.: La Conciergerie) — былы каралеўскі замак і турма.

Знаходзіцца ў самым цэнтры Парыжа ў 1-й яго акрузе, на заходнім ускрайку вострава Сітэ недалёка ад сабора Парыжскай Божай маці. Замак Кансьержэры з’яўляецца часткай комплексу Палаца правасуддзя (Palais de Justice), у якім да гэтага часу знаходзяцца муніцыпальныя службы, суд, пракуратура. Комплекс Палаца Правасуддзя займае ледзь не палову вострава Сітэ. Сёння Палац уяўляе сабой разнастайны архітэктурны ансамбль з элементамі, пабудаванымі з XIII па XX стст.

З часоў Капетынгаў захаваліся два будынкі: каралеўская капліца Сент-Шапель і Кансьержэры. Абодва гэтыя архітэктурныя помнікі з’яўляюцца музеямі. Сотні зняволеных у часы Французскай рэвалюцыі былі кінутыя ў Кансьержэры і затым пакараныя.

Зноскі

  1. 1 2 base Mériméeministère de la Culture, 1978.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Турмы Францыі
Катэгорыя·Замкі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·I акруга Парыжа
Катэгорыя·Збудаванні Францыі ў гатычным стылі