Канстанцін Антонавіч Святаполк-Чацвярцінскі (польск.: Konstanty Światopełk-Czetwertyński, руск.: Константин Антонович Святополк-Четвертинский; 1792 — 1850) — дзяржаўны службовец, князь.
Паходзіў з княжацкага роду Святаполк-Чацвярцінскіх. Нарадзіўся ў сям’і Антонія Станіслава Святаполк-Чацвярцінскага (1748—1794) і Калеты з Мышка-Халанеўскіх.
Камергер расійскага імператара, сапраўдны стацкі саветнік. Маршалак шляхты Гродзенскай губерні ў 1825—1834 гадах.
З 1824 года ў шлюбе з Каралінай са Святаполк-Чацвярцінскіх (1804—1859), дачкой Дзмітрыя Святаполк-Чацвярцінскага[ru] і Соф’і са Слізняў (нар. 1770). Дзеці