wd wp Пошук:

Брацкая магіла байцоў зводнага батальёна міліцыі

Брацкая магіла байцоў зводнага батальёна міліцыі — мемарыял на паўночнай ускраіне вёскі Гаі Магілёўскага раёна.

Барэльеф

У ліпені 1941 года ў час абароны Магілёва паблізу вёскі ішлі жорсткія баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Тут некалькі сутак трымаў абарону батальён міліцыі на чале з капітанам К. Р. Уладзіміравым. 3 250 байцоў батальёна жывымі засталіся 10. Загінуў і К. Р. Уладзіміраў. У 1980 годзе на магіле пастаўлены помнік — стэла ў выглядзе ветразя з барэльефнай выявай твару байца. Да стэлы вядзе лесвіца, абмежаваная бетоннымі блокамі[1]. Аўтары помніка — архітэктар К. Аляксееў, скульптар М. І. Кавалёў[2].

Зноскі

  1. 1541. Брацкая магіла байцоў батальёна міліцыі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.
  2. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·1980 год у Беларусі
Катэгорыя·Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1980 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Канстанціна Аляксеева
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Славутасці Магілёўскага раёна
Катэгорыя·Брацкія магілы Беларусі
Катэгорыя·Гаі (Магілёўскі раён)