wd wp Пошук:

Канстанцін Герасімавіч Цітоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цітоў. Канстанцін Герасімавіч Цітоў (21 мая 1898, Гомельская вобласць, Беларусь — 21 жніўня 1970, Ташкент) — педыятр, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Узбекскай ССР (1955), доктар медыцынскіх навук (1939), прафесар (1941). Заслужаны ўрач Узбекскай ССР (1944)[1].

Біяграфія

Пасля заканчэння медыцынскага факультэта Сярэднеазіяцкага ўніверсітэта (1928) працаваў ардынатарам (1928-30), асістэнтам (1930-34), дацэнтам (1934-38) медыцынскага факультэта Сярэднеазіяцкага ўніверсітэта[1].

Загадчык дзіцячай бальніцы пры Ташкенцкім тэкстыльным камбінаце (1938-40), загадчык кафедры дзіцячай клінікі пры лячэбным факультэце Ташкенцкай медыцынскай акадэміі (1940-68), навуковы кіраўнік НДІ гематалогіі і пералівання крыві Міністэрства аховы здароўя УзССР (1968-70)[1].

Памёр і пахаваны ў Ташкенце[1].

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 65 навуковых прац. Асноўным напрамкам яго навуковай дзейнасці было вывучэнне хвароб крыві і лёгкіх у дзяцей. Вялікае навукова-практычнае значэнне яго даследавання ў галіне фізіялогіі, гісталогіі і паталогіі касцёвамазгавой і ретыкулаэндатэліяльнай сістэмы ў дзяцей. Шматгадовыя даследаванні і іх вынікі абагульнены ў яго манаграфіі «Лейкозы ў дзяцей», якая не страціла сваёй значнасці і ў нашы дні[1].

Падрыхтаваў 1 доктара і 6 кандыдатаў навук[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі «Працоўнага Чырвонага Сцяга» «Знак Пашаны»[1].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Титов Константин Герасимович (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі Узбекскай ССР
Катэгорыя·Медыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Педагогі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Педагогі Узбекістана
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 чэрвеня
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Узбекскай ССР
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Педыятры Узбекістана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Медыкі Узбекістана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Ташкенце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Боткінскіх могілках
Катэгорыя·Педыятры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая