wd wp Пошук:

Канстанцін Браніслававіч Каліноўскі

Канстанцін Браніслававіч Каліноўскі (1 (13) кастрычніка 1897, Смаленск — 12 ліпеня 1931, Маскоўская вобласць) — савецкі ваенны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і афіцэра Рускай імператарскай арміі, выхоўваўся ў сваякоў у Маскве. Скончыў 2-ю Маскоўскую гімназію. Падчас Першай сусветнай вайны служыў дабраахвотнікам як вольнавызначаны ў 4-м артылерыйскім дывізіёне.

У чэрвені 1918 года ў складзе дывізіёна перайшоў на бок бальшавікоў. У студзені 1919 года вызначыўся ў баях пад Шэнкурскам[ru]. Летам 1919 года адкамандзіраваны ў Вышэйшую аўтабраневую школу ў Маскву, скончыў яе 17.11.1919 года, прызначаны камандзірам бронецягніка № 8. Член РКП(б) з 1920 года. Удзельнічаў ў баях на Паўднёвым фронце. Вызначыўся ў польска-савецкай вайне — баях пад Зябкамі, Гайнаўкай, адступлення ад Варшавы. Пэўны час служыў на Паўночным Каўказе, з зімы 1921 да 1922 года — інспектар Упраўлення бронечасцей Каўказскай арміі. У 1925 годзе скончыў Ваенную акадэмію РСЧА. У 1926—1927 гадах, пад псеўданімам Кардэ, ваенны саветнік Калганскай групы па бронецягніках у Кітаі. З 1929 года інспектар бронесіл і намеснік начальніка Упраўлення механізацыі і матарызацыі РСЧА, з 2-й паловы 1929 да мая 1930 — камандзір зводнага вопытнага механізаванага палка (вылучаны з 3-га атп) Маскоўскай ваеннай акругі, з мая 1930 — камандзір вопытнай асобнай механізаванай брыгады, з лютага 1931 — начальнік Упраўлення механізацыі і матарызацыі.

Ведаў тры еўрапейскія мовы, сачыў за сусветнымі ваенна-тэхнічнымі дасягненнямі. Аўтар кнігі «Танкі» (1924) і шэрагу артыкулаў, якімі заклаў асновы тэорыі арганізацыі і баявога прымянення савецкіх бранятанкавых войскаў. Член рэдкалегіі часопіса «Тэхніка і забеспячэнне Чырвонай Арміі». Разам з намеснікам начальніка Штаба РСЧА Уладзімірам Трыандафілавым распрацаваў тэорыю наступлення сучасных армій у сучаснай вайне[ru]. Апошняя праца К. Б. Каліноўскага — Інструкцыя па баявым прымяненні танкаў, на аснове якой планавалася распрацаваць Статуты бранятанкавых войскаў РСЧА, засталася няскончанай.

Загінуў у авіяцыйнай катастрофе пад Нара-Фамінскам[ru] 12 ліпеня 1931 года.

У маі 1932 года на аснове вопытнай асобнай механізаванай брыгады сфарміравана 1-я механізаваная брыгада імя таварыша Каліноўскага, звернутая ў маі 1934 года на фарміраване 5-га механізаванага корпуса імя К. Б. Каліноўскага, які існаваў да ператварэнняў структуры мехкарпусоў РСЧА ў жніўні 1938 года.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 Калиновский Константин Брониславович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаленску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1931 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі 12 ліпеня