wd wp Пошук:

Канстанцін Бодзін

Канстанцін Бо́дзін — кароль Дуклі з 1081 па 1101 год і цар Балгарыі пад імем Пятра III на працягу кароткага перыяду ў 1072 годзе. Даты яго нараджэння і смерці невядомыя.

Паходжанне

Канстанцін Бодзін быў сынам жупана Дуклі Міхайла I, унукам Стэфана Воіслава і яго жонкі, унучкі балгарскага цара Самуіла.

Цар Балгарыі

У 1072 годзе балгары ў Скоп’і паднялі паўстанне супраць візантыйскага кіравання. Правадыром паўстання быў Георгій Войцех, выхадзец з балгарскай знаці. Паўстанацы звярнуліся з просьбай да Міхайла I адправіць да іх аднаго са сваіх сыноў, спадчыннікаў балгарскай царскай дынастыі, каб ён не заняў балгарскі прастол.

Увосень 1071 года Канстанцін Бодзін, сёмы сын Міхайла, прыбыў у Прызран з невялікай войскам і сустрэўся з Войцехам і іншымі правадырамі паўстання. Яны суправадзілі яго ў Скоп’е і абвясцілі балгарскім царом пад імем Пятра III. Гэта імя павінна было нагадваць пра цароў Пятра I, які памёр у 970 годзе, і Пятра II Дэляна, які быў правадыром папярэдняга вялікага паўстання супраць Візантыі ў 1040-1041 гадах.

Войскі новаабвешчанага цара ўзялі Ніш і Охрыд, але пацярпелі паражэнне ля Касторыі. Візантыйскія войскі перайшлі ў контрнаступленне і ўзялі Скоп’е пры дапамозе Георгія Войцеха, які здрадзіў Пятру III. Затым Пётр III быў узяты ў палон у бітве і адпраўлены ў Канстанцінопаль разам з Войцехам. Апошні памёр па дарозе, у той час як Пётр III быў пасаджаны ў турму, спачатку ў Канстанцінопалі, затым у Антыёхіі.

Кароль Дуклі

Каля 1078 года выратаваны з палону венецыянскімі купцамі і вернуты да бацькі. Неўзабаве пасля гэтага, у 1081 годзе, Міхаіл Ваіслаўлевіч памёр, і Канстанцін Бодзін стаў яго спадчыннікам.

Сям’я

Быў у шлюбе з Яквінтай з Бары, меў ад яе дзяцей, уключаючы

  1. Міхайла II — вялікі жупан 11011102
  2. Георгу (Đorđe) — вялікі жупан 1118 і 11251127

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Міхайла Ваіслаўлевіч
Кіраўнік Сербіі
10811101
Пераемнік:
Дабраславаў II і Міхайла II
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XI стагоддзі
Катэгорыя·Ваіслаўлевічы
Катэгорыя·Ваіслаўлевічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1108 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Чарнагорыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Цары балгарскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Сербіі