wd wp Пошук:

Канстанцін Анатольевіч Кузняцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кузняцоў. Канстанцін Анатольевіч Кузняцоў (нар. 27 чэрвеня 1974, Смаленск) — беларускі акцёр балету, педагог, Народны артыст Беларусі (2014).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Смаленску. З юнацтва бацькі Канстанціна разам з яго братам накіравалі вывучаць харэаграфію ў Народны тэатр балета Смаленскага дом працаўнікоў асветы, а пасля ў Беларускім дзяржаўным харэаграфічным каледжы (1992, клас А. І. Калядэнкі).

Тэатральную кар’ру пачаў у 1992 годзе ў музычным тэатры, а з 1994 года — артыст балета Вялікага тэатра Беларусі, з 2007 саліст.

У 2005 годзе скончыў акадэмію музыкі.

Выкладчык дуэтныя-сцэнічнага танца ў харэаграфічнай гімназіі.

У шлюбе з Юліяй Дзятко, артысткай балета, заслужанай артысткай Беларусі. Сям’я мае двух дачок — Ганна і Вікторыя[1].

Творчасць

У рэпертуары: Пер Гюнт (бацька Сальвейг), Рамэа і Джульета (Рамэа, Меркуцыо), Сем прыгажунь (Візір), Спартак (Крас), Шэсць танцаў (саліст), Лаўрэнсія (Менго, Франдасо), Карміна Бурана (Абат), Паяцы (саліст), Жызэль (Альберт, па-дэ-дэ), Корсар (Ланкедэм, Алі), Дон Кіхот (Базіль, Гамаш), Баядэрка (Залаты бажок), Спячая прыгажуня (Дэзірэ, блакітная птушка, кавалер), Шчаўкунок (Прынц, Драсельмеер), Бахчысарайскі фантан (Нуралі), Анюта (Мадэст, бацька).

Партыя Чыпаліна ў аднайменным спектаклі.

Харэаграфічныя мініяцюры «Прывід Ружы» (харэаграфія Р. Паклітару), «Свет не канчаецца каля дзвярэй дома» (харэаграфія Р. Паклітару), «Адажыо» (харэаграфія Р. Паклітару), «Тарантэла» (харэаграфія Дж. Баланчина) і інш.

У Дзяржаўным музычным тэатры Беларусі выконваў вядучыя партыі ў балетах «Дон Кіхот», «Вальпургіева ноч», «Жызэль», «In pivo veritas», «Кармэн-сюіта», «Мефіста», «Казка пра спячую. прынцэсу», «Шапэніяна», «Шэхеразада» і інш.

Гастролі

Выступаў у спектаклях Нарвежскага нацыянальнага тэатра (Осла), Х’юстанскага балета[en] (ЗША), United Dance Company (Парыж), «Рускага камернага балета „Москва“» (Расія), Нацыянальнай оперы Украіны (Кіеў). Гастраляваў у Літве, Украіне, Латвіі, Францыі, Германіі, Японіі, Малдове і інш.

Зноскі

  1. Народный артист Беларуси Константин Кузнецов — о балете, семье и новом спектакле «Анна Каренина»(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Постаці Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
Катэгорыя·Артысты балета Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаленску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 чэрвеня
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў