wd wp Пошук:

Канстанцін Іванавіч Малевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малевіч. Канстанцін Іванавіч Малевіч (23 сакавіка 1930, вёска Замошша, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі акушэр-гінеколаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія

У 1947 г. скончыў сярэднюю школу ў г. Баранавічы, у 1953 г. — лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута і на працягу чатырох гадоў працаваў галоўным урачом участковай бальніцы.

У 1957 г. паступіў у клінічную ардынатуру на кафедру акушэрства і гінекалогіі Мінскага медыцынскага інстытута.

З 1959 па 1962 гг. працаваў асістэнтам кафедры акушэрства і гінекалогіі Віцебскага, а затым Гродзенскага медыцынскіх інстытутаў. У 1964 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прафілактыка нутрачарапных кровазліццяў ў плода», а ў 1968 г. абраны дацэнтам кафедры акушэрства і гінекалогіі Гродзенскага медінстытута.

У 1975 г. адбылася абарона доктарскай дысертацыі на тэму «Скарачальная дзейнасць маткі ў жанчын з генітальным інфантылізмам». У 1976 г. прысвоена вучонае званне прафесара.

З 1976 па 1980 гг. узначальваў кафедры акушэрства і гінекалогіі ў Цалінаградскім, затым Смаленскім медыцынскіх інстытутах. У 1980 г. абраны на пасаду загадчыка 2-й кафедры акушэрства і гінекалогіі БелДІУУ, якой кіраваў да 1998 г. Вучнямі К. І. Малевіча абаронена 10 кандыдацкіх дысертацый.

У 1997 г. абраны Ганаровым акадэмікам Беларускай інжынернай акадэміі па секцыі «Лазерная медыцына».

З’яўляецца аўтарам (сааўтарам) 4 вынаходніцтваў і 60 рацыяналізатарскіх прапаноў, у 1986 г. узнагароджаны граматай «Выдатнік рацыяналізатарства і вынаходніцтва». Апублікаваў 295 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфіі, 5 метадычных рэкамендацый. Доўгі час быў актыўным лектарам таварыства «Веды», член Беларускага навуковага таварыства акушэраў-гінеколагаў, неанатолагаў, член спецыялізаваных навуковых Саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый пры Мінскім і Гродзенскім медыцынскіх інстытутах.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Гінеколагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Акушэры Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы