wd wp Пошук:

Канстантэн Гіс

Канстантэн Гіс (фр. Constantin Guys; 3 снежня 1802, Флісінген — 13 сакавіка 1892, Парыж) — французскі мастак.

Біяграфія

Рыхтаваўся да вайсковай кар’еры. Удзельнічаў у грэчаскай рэвалюцыі. З 1830-х гадоў прысвяціў сябе жывапісу. Падарожнічаў па Іспаніі, Італіі, Усходзе. Быў вайсковым карэспандэнтам падчас Крымскай вайны. Публікаваў малюнкі ў французскай і англійскай прэсе (Punch, Illustrated London News).

Востры назіральнік нораваў Другой імперыі, Гіс стаў аб’ектам аналізу Бодлера ў яго ключавым эсэ «Мастак сучаснага жыцця» (1863), дзе паэт развіў сваё разуменне сучаснасці (мадэрнай эпохі). Гісу прысвечаны верш Бадлера «Парыжскі сон».

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Constantin Guys // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Constantin Guys // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Флісінгене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Зеландыя
Катэгорыя·Памерлі 13 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1802 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1892 годзе