34-ы Канскі кінафестываль праходзіў з 13 па 27 мая 1981 года ў горадзе Каны, Францыя. Галоўную ўзнагароду кінафестывалю — Залатую пальмавую галіну — атрымаў фільм «Чалавек з жалеза» рэжысёра Анджэя Вайды[1].
Узнагарода | Лаўрэат |
---|---|
Залатая пальмавая галіна | «Чалавек з жалеза» (рэж. Анджэй Вайда) |
Спецыяльны гран-пры журы | «На адлегласці светлавых гадоў[en]» (рэж. Ален Танер[en]) |
Прыз журы | Не прысуджаўся |