wd wp Пошук:

Канеўская

Канеўская (руск.: Каневска́я) — станіца ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Канеўскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва — 44 386 чал. (2010). Найбуйнейшы населены пункт сельскага тыпу ў Расіі.

Месцазнаходжанне

Размешчана ў 128 км на поўнач ад Краснадара ў межах Кубана-Прыазоўскай нізіны. Станіца раскінулася пры зліцці ракі Чэлбас (басейн Азоўскага мора) з прытокамі Сярэдні Чэлбас і Сухі Чэлбас. Працягласць: 10 км з поўначы на поўдзень, 5 км з захаду на ўсход. Агульная плошча станіцы — 2399 га, працягласць дарог — 178,59 км.

Гісторыя

Канеўская заснавана ў 1794 годзе падпалкоўнікам кубанскіх казачых войскаў Паўлам Жыватоўскім ў ліку першых сарака паселішчаў чарнаморскіх казакоў на Кубані. Назва была перанесена з курэня Сечы, які, у сваю чаргу, названы па горадзе Канеў.

Насельніцтва

Найбуйнейшая станіца Кубані і найбуйнейшы сельскі населены пункт у Расіі (пасля надання ў 2015 годзе статусу пасёлка гарадскога тыпу станіцы Арджанікідзаўская). Канеўская разам з суседняй станіцай Старадзеравянкаўская на процілеглым правым беразе Чалбаса ўтвараюць адзінае паселішча з амаль 60-тысячным насельніцтвам.

Колькасць насельніцтва станіцы па гадах:

Транспарт

Праз станіцу праходзіць чыгуначная магістраль Растоў-на-Доне — Краснадар (некалькі электрычак з Цімашоўска і Старамінскай, экспрэс Растоў — Краснадар). Ёсць чыгуначная станцыя Канеўская на адрэзку ЦімашоўскСтарамінская. Штодзённыя цягнікі ідуць праз Канеўскую.

Праз станіцу праходзіць аўтамабільная траса Краснадар — Ейск.

Бліжэйшы аэрапорт знаходзіцца за 140 кіламетраў, каля Краснадара. Прыгарадныя аўтобусы: Канеўская — Ейск, Канеўская — Прыморска-Ахтарск, Канеўская — Сочы, Канеўская — Армавір. Унутры станіцы пасажырскія перавозкі ажыццяўляюцца сеткай маршрутных таксі.

Славутасці

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Краснадарскага края
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва