Кана́ўка[1] (трансліт.: Kanaŭka, руск.: Канавка) — былая вёска ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Трасцінскага сельсавета.
Да 15 студзеня 1971 года вёска ўваходзіла ў склад Забялышынскага сельсавета[2], у 1971—2000 гадах — у адміністрацыйным падпарадкаванні Хоцімскага пассавета, у 2000—2009 гадах — у складзе Янаўскага сельсавета[3]. Скасавана ў 2010 годзе[4].