wd wp Пошук:

Камакура

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Камакура.

Кама́кура (яп.: 鎌倉市 Камакура-сі?) — адзін са старажытных гарадоў Японіі, быў заснаваны ў 1192 годзе. Размешчаны ў прэфектуры Канагава, на востраве Хонсю. Плошча горада складае 39,60 км²,[1] насельніцтва — 174 491 чалавек (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 4 406,34 чал./км².

Горад з трох бакоў атачаюць лясістыя горы, а з поўдня выходзіць на заліў Сагамі. Клімат Камакуры мяккі. Гэта ідэальны зімовы і летні курорт.

Гісторыя

Заснавальнікам Камакуры з’яўляецца Мінамота но Ёрытома. У 1180 годзе ён прывёў у Камакуру свае войскі і зрабіў яе сваёй рэзідэнцыяй: акружаная горамі і морам, Камакура ўяўляла натуральную крэпасць, якая лёгка абаранялася ад ворагаў. Тут абгрунтавалася бакуфу — урад, які падпарадкоўваўся сёгуну. Пасля падзення Камакурскага сёгуната, які праіснаваў з 1185-га па 1333 гады, колішняя сталіца прыйшла ў запусценне і ператварылася ў звычайную вёску, і толькі ў эпоху Мэйдзі пачалося яе новае жыццё, пасля таго як яна стала прыцягваць мастакоў і пісьменнікаў.

У культуры

Камакура — месца дзеяння мангі і анімэ «Эльфійская песня».

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan(яп.)  з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 神奈川県の人口と世帯 : 神奈川県(яп.)  (нявызн.)?. Адміністрацыя прэфектуры Канагава (1 чэрвеня 2010). — Колькасць насельніцтва прэфектуры Канагава. Праверана 16 ліпеня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сёгунат Камакура
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1192 годзе
Катэгорыя·Гарады прэфектуры Канагава