wd wp Пошук:

Камінальхую

Камінальхую (Kaminaljuyu) — гарадзішча цывілізацыі мая на ўскраіне сталіцы Гватэмалы. Назва перакладаецца з мовы мая як «узгорак смерці». Археалагічныя раскопкі ўскладняюцца тым, што гарадзішча ў асноўным знаходзіцца ў межах сучаснага горада.

Гісторыя

Горад Камінальхую ўтварыўся на рубяжы VIII—IX стст. да н. э. Як мяркуецца, у тыя гады ён быў адным з нямногіх (калі не адзіным) гарадскіх цэнтраў на землях мая. Верагодна, ён зведаў моцны ўплыў горада Тэатыўакана, пры гэтым Камінальхую быў прыгранічным горадам. Будынкі рабіліся ў асноўным з высушаных на паветры гліняных цаглін, з якіх было пабудавана каля 400 будынкаў.

Пасля знікнення цывілізацыі мая горад быў закінуты.

Даследаванні

Упершыню яго даследавалі Альфрэд П. Модслі ў канцы 19 ст. і Мануэль Гаміа ў 1925 годзе.

Альфрэд Кідэр, які займаўся раскопкамі ў Камінальхую з 1929 па 1950 год, на іх аснове стварыў стратыграфію цывілізацыі мая.

Майкл Коу лічыў Камінальхую адным з найвялікшых археалагічных помнікаў Новага Свету[1], хоць на сённяшні дзень ад горада засталося ўсяго некалькі пагоркаў, і ён выглядае блякла на фоне многіх іншых помнікаў культуры мая, папулярных у турыстаў. У 1930-я гады, калі ён пачаў вывучацца археолагамі, у горадзе было выяўлена каля 200 платформ і пірамідных пагоркаў, многія з якіх былі створаны да канца дакласічнага перыяду, гэта значыць да 250 года н. э.

Сучасны стан

Вывучаныя на цяперашні час часткі Камінальхую размяшчаюцца на вялікай раўніне прыкладна пад заходняй часткай сучаснага горада Гватэмала. Даліна Гватэмалы акружана пагоркамі, а на поўдні ўзвышаецца некалькі вулканаў. На вышыні каля 2 км над узроўнем мора клімат умераны, глеба ўрадлівая дзякуючы вулканічным выкідам. Насыпы вулканічнага туфу дасягаюць часам глыбіні ў некалькі соцень метраў.

Камінальхую пацярпеў ад забудовы ў канцы 20 ст., хоць частка горада, якая адносіцца да класічнага перыяду, захавана як парк. Непрывабны выгляд захаваных будынкаў не толькі выкліканы кантрастам з сучасным горадам, але і тлумачыцца тым, што многія будынкі былі глінабітнымі, недаўгавечнымі ў параўнанні з будынкамі з пясчаніку ў большасці іншых гарадоў мая. З гэтай прычыны рэальны памер старажытнага Камінальхую і яго роля ў грамадстве мая наўрад ці будуць устаноўлены дакладна.

Зноскі

  1. Coe (2005, p. 52)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Гарады мая
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Гватэмале