wd wp Пошук:

Камунітарызм

Не блытаць з камунізмам. Камунітарызм (ад па-англійску: communitarian) — ідэалогія канца XX стагоддзя, якая імкнецца да моцнай грамадзянскай супольнасці, асновай якой з’яўляюцца мясцовыя супольнасці і неўрадавыя грамадскія арганізацыі, а не асобныя людзі. Камунітарызм выступае за бясплатную адукацыю, праграму па павышэнні маральнасці і абарону навакольнага асяроддзя. Ён жорстка ўвязвае правы асобы і правы прадпрымальнікаў з сацыяльнай адказнасцю і дапускае іх абмежаванне ў тых выпадках, калі яны падаюцца грамадствам і рэалізуюцца за кошт дзяржавы.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Паліталогія
Катэгорыя·Палітычныя тэорыі
Катэгорыя·Палітычная філасофія
Катэгорыя·Філасофскія кірункі і школы
Катэгорыя·Левая ідэя