wd wp Пошук:

Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі

Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі (КПЧМ) (чэшск.: Komunistická strana Čech a Moravy) — палітычная арганізацыя, парламенцкая партыя ў Чэшскай Рэспубліцы.

Гісторыя

Палітычная кампанія 2010 г.

Камуністычная партыя Чэхаславакіі (КПЧ) была заснавана ў 1921 г. і ў міжваенны перыяд з’яўлялася адной з самых масавых камуністычных партый у Еўропе. Яна падтрымлівала шчыльныя адносіны з КПСС, выступала супраць фашызму і Мюнхенскага дагавора 1938 г., а ў гады II Сусветнай вайны арганізавала рух супраціву супраць нямецкай акупацыі. У канцлагерах і засценках загінула каля 30 тыс. камуністаў.

У лютым 1948 г. камуністы фактычна поўнасцю захапілі ўладу ў Чэхаславакіі. Спробы рэфармавання ў 1960-ых гг. скончыліся ўвядзеннем войскаў краін Варшаўскага дагавору і паразай рэфарматараў. Але ў выніку Аксамітнай рэвалюцыі 1989 г. КПЧ фактычна згубіла ўладу. 20 снежня 1989 г. было прынята рашэнне аб нечарговым з’ездзе, па выніках якога 31 сакавіка 1990 г. была сфарміравана Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі.

У нашы дні КПЧМ - адна з найбуйнейшых палітычных партый Чэшскай Рэспублікі па колькасці членаў. У 2007 г. яна налічвала 77 тыс. чал. Аднак большасці членаў было за 70 гадоў. Іх колькасць стала скарачаецца. КПЧМ прадстаўлена ў Палаце дэпутатаў парламента Чэшскай Рэспублікі, сенаце парламента Чэшскай Рэспублікі, а таксама ў Еўрапарламенце. Уваходзіць у Аб’яднанне еўрапейскіх левых і паўночных левых зялёных.

Ідэалогія

Асновай ідэалогіі КПЧМ застаецца марксізм. Аднак ўнутры партыі назіраецца рознагалосіца. Значная частка чэшскіх камуністаў спавядае ідэі еўракамунізму, выступае за дэмакратычныя інстытуты ўлады і далейшую інтэграцыю Чэхіі ў ЕС. Аднак маецца адносна невялікая, але ўсё яшчэ ўплывовая крайне левая група. Яна падтрымлівае традыцыі, закладзеныя ў мінулым, заклікае змагацца з неалібералізмам і глабальным капіталізмам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1990 годзе
Катэгорыя·Палітыка Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камуністычныя партыі паводле краін
Катэгорыя·Палітычныя партыі Чэхіі
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта