wd wp Пошук:

Калінінск

Калінінск (руск.: Калининск) — горад (з 1962) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Калінінскага раёна Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 18,9 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1680 годзе.

Размешчаны на заходняй ускраіне Прыволжскага ўзвышша, на рацэ Баланда (прыток Мядзведзіцы), за 121 км на захад ад Саратава. Чыгуначная станцыя Прыволжскай чыгункі (канцавая на лініі ад станцыі Аткарск), вузел аўтамабільных дарог.

Заводы: гумовых вырабаў, аўтарамонтны, асфальтабетонны, цагляны; прадпрыемствы харчовай прамысловасці: малочна-кансервавы камбінат, птушкакамбінат, бровар.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Саратаўскай вобласці