wd wp Пошук:

Каляндар Бахарэвіча

«Каляндар Бахарэвіча» — зборнік эсэ беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2014 годзе ў серыі Бібліятэка Радыё Свабода.

Пра кнігу

Зборнік складаюць 366 эсэ пра падзеі, асобаў і факты гісторыі, якія варта ведаць, каб адчуць сябе часткай чалавецтва. Гістарычныя факты ў кнізе па-мастацку пераасэнсаваныя аўтарам. З календара можна даведацца, у які дзень Жанна д’Арк апошні раз у жыцці апранула мужчынскае адзенне, як спужаная ўлада хацела даць дошкай па галаве ста тысячам удзельнікаў усебеларускага страйку і іншае.

Гісторыя стварэння

«Каляндар Бахарэвіча» ўпершыню з’явіўся ў 2013 годзе на сайце і хвалях Радыё Свабода. Гэтая кніга стваралася ў Гамбургу, Мінску, Уроцлаве і Вісбю[1].

Зноскі

  1. Прэзэнтацыя кнігі “Каляндар Бахарэвіча” з сэрыі “Бібліятэка Свабоды” , Галерэя “Ў” (5 чэрвеня 2014).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Эсэ
Кнігі 2014 года
Творы Альгерда Бахарэвіча
Кнігі паводле алфавіта
Літаратурныя творы паводле алфавіта