wd wp Пошук:

Кальчунскі сельсавет

Кальчу́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Кальчуны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У 2002 годзе скасаваны хутары Лабы і Мазураўшчына.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2980 чалавек[2], з іх 91,7 % — беларусы, 5,0 % — палякі, 1,5 % — рускія[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 Кольчунский сельсовет
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кальчунскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе