Знаходзіўся на высокім правым беразе ракі Нёман на захадзе ад Замкавай гары, на месце сучаснага Каложскага парку. Ад узвышша з заходняга боку яго аддзяляў глыбокі роў. У другой палове XII ст. тут была пабудавана Барысаглебская царква. У 1405, у час вайны з Ноўгарадам, вялікі князь літоўскі Вітаўт пасяліў на тэрыторыі пасада 11 тыс. палонных мужчын, жанчын і дзяцей[1], выведзеных з пскоўскага пасада Каложы (рус. Коложе), з таго часу за раёнам замацавалася назва Каложа, а царква пачала называцца Каложскай. Пры раскопках былі знойдзены рэшткі земляных і паўземляных дамоў.
Даследавалі ў 1971—1973 гг. Я. Г. Звяруга, у 1983—1984 гг. А. А. Трусаў. Культурны пласт пасада складае 0,4—2,2 м светла-шэрага, часам (каля мацерыка) цёмна-шэрага колеру. Выяўлены рэшткі наземных і зямлянкавых жытлаў. У адной з зямлянак знойдзены 4 сашнікі, 3 сярпы, гаршчок 12—14 стст. Сабраны матэрыялы 11—18 стст., нераважна непаліваны керамічны посуд (гаршкі, міскі), невялікая колькасць шкляных і металічных вырабаў. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі[2].