wd wp Пошук:

Каласоўнік

Каласоўнік, Касцёр[3] (Bromus) — род кветкавых раслін сямейства метлюжковых. Іншая назва — гірса.

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёю 15—100 см. Сцябло — саломіна. Лісце з замкнёнымі пазухамі. Суквецце — мяцёлка з буйных шматкветкавых (6—20 кветак) каласкоў. Плод — зярняўка.

Арэал

Адрозніваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў краінах Міжземнамор’я, у нетрапічных паясах Еўразіі і Афрыкі. На тэрыторыі Беларусі 6 дзікарослых відаў: каласоўнік аржаны (Bromus secalinus), каласоўнік мяккі (Bromus mollis), каласоўнік палявы (Bromus arvensis), каласоўнік гронкавісты (Bromus commutatus), каласоўнік растапыраны (Bromus squarrosus), каласоўнік японскі (Bromus japonicus); інтрадукаваны каласоўнік дрыжнікападобны (Bromus briziformis). Растуць на палях, лугах, уздоўж дарог.

Класіфікацыя

Асноўны артыкул: Віды роду Каласоўнік Паводле ацэнак ў навуковай літаратуры, колькасць відаў вар’іравалася ад 100 да 400, але ў цяперашні час большасць сістэматыка прызнаюць каля 170[4] відаў, якія ўключаны ў род. Таксанамія роду складаная, паколькі некаторыя віды вельмі нязначна адрозніваюцца адзін ад аднаго. Некаторыя віды:

Значэнне

Кармавыя, дэкаратыўныя расліны. Каласоўнік аржаны (Bromus secalinus) — пустазелле пасеваў азімых культур.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 26. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Bromus (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 17 верасня 2016.
  5. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Bromus L.(англ.)  (Праверана 21 ліпеня 2010)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Каласоўнік
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара