Казімір Міхал Пац (каля 1655 — 1719) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Пісар вялікі літоўскі (1683—1710), маршалак дворны літоўскі (1708—1709). Камандор Мальтыйскага ордэна.
Быў старостам шырвінцкім і мейшагольскім.
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба «Газдава», сын Гераніма Дамініка і Ганны з Войнаў.
З 1685 камандор Мальтыйскага ордэна ў Рэчы Паспалітай «на Познані», з 1688 — «на Сталовічах». У часы бескаралеўя падтрымаў Станіслава Ляшчынскага, з намінацыя якога атрымаў урад маршалка надворнага.
Як камандор Мальтыйскага ордэна не быў жанаты і не пакінуў нашчадкаў.
Партрэт Казіміра Міхала Паца — пагрудная выява рыцара ў даспехах з мальтыйскім крыжам — у цяперашні час захоўваецца ў Смаленску[1].