wd wp Пошук:

Казімір Астроўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астроўскі.

Казімір Астроўскі (польск.: Kazimierz Ostrowski, лац.: Casimirus Ostrowski; 28 лютага 1743, Літва — 29 кастрычніка 1814, Орша[1]) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 14 жніўня 1764 г. у Мазовіі. У 1776 г. быў высвечаны на ксяндза[1], а ў 1777 г. скончыў курс тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме[2]. Прэфект бурсы ў Полацку (1782—1786, 1794—1799), Віцебску (1787—1790), Магілёве (1790—1791) і Мсціславе (1791—1794)[3].

У 1799—1803 гг. — рэктар Дынабургскага езуіцкага калегіума, а ў 1803—1805 гг. — віцэ-рэктар Полацкага езуіцкага калегіума[3]. З 14 верасня 1805 па 1 жніўня 1809 гг. — правінцыял Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса[4]. У апошнія гады жыцця узначальваў Аршанскі езуіцкі калегіум (1809—1814)[3].

Зноскі

  1. 1 2 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Catalogus Personarum et Officiorum Vice-Provinciae Alba-Russiae ex anno 1776 — in annum 1777.
  3. 1 2 3 Catalogs SJ 1774—1829. Russiae.
  4. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 133.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1743 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Памерлі ў 1814 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Оршы
Катэгорыя·Памерлі 29 кастрычніка