У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ясевіч. Казімір Антонавіч Ясевіч (1813 — 28 студзеня (9 лютага) 1888) — мастак, акадэмік гістарычнага і партрэтнага жывапісу Імператарскай акадэміі мастацтваў.
Нарадзіўся ў 1813 г. у шляхецкай сям’і Віленскай губерні. З дзяцінства палюбіў маляванне, займаўся пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў, і, дасягнуўшы 18-гадовага ўзросту, сам стаў выкладчыкам малявання ў губернскай гімназіі і гарадскім вучылішчы ў Магілёве. Быў дапушчаны да ўступнага экзамену ў Імператарскую Акадэмію майстэрстваў (1833) і ў лік яе штатных вучняў за казённы рахунак. Скончыў курс Акадэміі мастацтваў (1836) са званнем свабоднага мастака і тады ж атрымаў ад Акадэміі малы сярэбраны медаль за напісаны ім з натуры партрэт каноніка Гінціла.
У 1842 годзе крытык Рамуальд Падбярэзскі пісаў пра мастака:
Казімір Ясевіч, з Беларусі, Магілёўскай губерніі. Жыццё яго было настолькі разнастайным, столькі ў ім было нечаканасцей і пераходаў, што сабраўшы ўсе дэталі яго жыцця пісьменнік з талентам Лесажа(руск.) бел. мог бы напісаць другога «Жыля Блаза(руск.) бел.». Прайшоўшы розныя шляхі, нарэшце ён паддаўся натуральнаму таленту, які адолеў усе перашкоды, і ў 1834 годзе паступіў у мастацкую акадэмію. Толькі тады ён пераключаецца на маляванне і стварае партрэты прыватных асобаў, над якімі асабліва не рупіцца і не губляе шмат часу, нядаўна у Кранштаце ён распісваў вобраз для царквы. Мастак гэты свайго роду арыгінальны[1].
Быў узведзены у званне акадэміка (1859)[2] за выкананы ім з натуры партрэт генерал-ад’ютанта графа Остэн-Сакена(руск.) бел., за шматгадовыя працы на мастацкай арэне і за працу па адукацыі многих вучняў, з якіх некаторыя да гэтага часу праславіліся сваімі творамі.
Нягледзячы на свае недастатковыя для яго вялікай сям’і сродкі, Ясевіч аддаў сваю кватэру ў распараджэнне «вучылішча жывапісу», якое бясплатна змяшчалася ў яго на працягу 30 гадоў, і, акрамя таго, размяшчаў у сябе трох вучняў, якія вучыліся ў Акадэміі. Ясевіч працаваў настаўнікам малявання ў 2-й(руск.) бел. і 3-й(руск.) бел. Пецярбургскіх гімназіях. У 1840-х гадах, па даручэнні Акадэміі мастацтваў і судовага ведамства, быў ацэншчыкам мастацкіх твораў, якія выстаўляліся для продажу за даўгі. Акрамя партрэтнага жывапісу займаўся таксама і рэстаўрацыяй старадаўніх карцін, сапсаваных часам. Гэтак, па запрашэнню будаўнічай канторы міністэрства Імператарскага двара ён аднаўляў карціны ў Вялікім Царскасельскім палацы, Эрмітажы, у палацы вялікага князя Мікалая Мікалаевіча Старэйшага(руск.) бел. (рэстаўрыраваў плафон Ружовай залы — сюжэт «Суд Парыса») і ў галерэях вядомых калекцыянераў мастацтва: князёў Д. А. Лабанава-Растоўскага, А. Б. Куракіна(руск.) бел. і іншых. Ясевіч пісаў таксама абразы для Канеўскага манастыра, для цэркваў ваенных шпіталяў у Араніенбауме(руск.) бел., Пецяргофе, Пскове, для інстытутаў Смольнага і глуханямых і для Уладзімірскага (на Петербургскім баку) сабора.
З арыгінальных твораў Ясевіча адзначаюцца: «Напалохала птушак», «Марскі бераг» і «Ноч пры святле месяца». Апошнія гады свайго жыцця Ясевіч дажываў далёка ад усялякіх мастацкіх цікавасцяў і памёр у беднаце ў 1888 годзе[3].