wd wp Пошук:

Казімерас Сцяпонас Шаўліс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаўліс. Казімерас Сцяпонас Шаўліс (літ.: Kazimieras Steponas Šaulys; 1872 — 9 мая 1964, Лугана, Швейцарыя) — літоўскі рымска-каталіцкі святар, тэолаг, падпісант Акта аб незалежнасці Літвы 1918 года.

У 1895 годзе скончыў Каталіцкую духоўную семінарыю ў Коўне, пазней (18951899) вучыўся ў Духоўнай акадэміі ў Пецярбургу. Пасля вяртання ў Літву служыў у Паневяжысе, вікарным ксяндзом парафіі ў імя св. Пятра і Паўла.

Прымаў удзел у дзейнасці шматлікіх палітычных, адукацыйных, дабрачынных арганізацый. У 1917 годзе удзельнічаў у працы віленскай канферэнцыі, а праз год стаў адным з дваццаці падпісантаў Акту незалежнасці Літвы. Пасля анексіі Літвы СССР эміграваў у Швейцарыю, дзе пражыў рэшту жыцця.

Шаўліс спецыялізаваўся на кананічным праве і маральнай тэалогіі, выкладаючы гэтыя дысцыпліны ў Каўнаскай тэалагічнай семінарыі з 1922 па 1941 г. Ён апублікаваў шэраг артыкулаў па пытаннях рэлігійнай юрыспрудэнцыі.

Зноскі

  1. https://it.mfa.lt/it/lt/naujienos/popieziskoji-sv-kazimiero-kolegija-kviecia-pamineti-lapkricio-men-sventes

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Каўнаскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Палітыкі Літвы
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лугана
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Літве
Катэгорыя·Выпускнікі Каўнаскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Кампа Верана
Катэгорыя·Памерлі 9 мая