wd wp Пошук:

Казімеж Сабат

Казімеж Сабат (польск.: Kazimierz Aleksander Sabbat; 27 лютага 1913 — 19 ліпеня 1989) — польскі палітык, кіраўнік урада Польшчы ў выгнанні, прэзідэнт Польшчы ў выгнанні.

Да 1939 года вывучаў права ў Варшаўскім універсітэце. Удзельнік Другой сусветнай вайны. Служыў на флоце, разам з караблямі польскага флоту сышоў у Англію. Быў паранены. У канцы вайны быў афіцэрам Генеральнага штаба па справах моладзі. У 1948 годзе дэмабілізаваны. Пайшоў у бізнэс. Удзельнічаў у грамадскім жыцці палякаў у эміграцыі. Працаваў у выканаўчых органах руху нацыянальнага адзінства. У 1976-1986 гадах быў кіраўніком урада Польшчы ў выгнанні, а з 1979 года — таксама міністрам замежных спраў ўрада ў выгнанні. У 1986-1989 гадах — прэзідэнт Польшчы ў выгнанні.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #106577379X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Kazimierz Aleksander Sabbat // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. (unspecified title) Праверана 7 ліпеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 19 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кельцах
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта права і адміністрацыі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных