wd wp Пошук:

Кажан двухколерны

Двухколерны кажан (Vespertilio murinus) — млекакормячая жывёла сямейства гладканосых лятучых мышэй.

Апісанне

Даўжыня цела 54—66, перадплечча 41—49 мм. Крылы вузкія і доўгія. Вушы кароткія. Поўсць доўгая, мяккая, зверху каля асновы карычневая (вар’іруе ад бурага да светла-карычневага), на канцах серабрыстая, знізу — белаватая або жаўтавата-шэрая.

Пашырэнне

Кажан двухколерны на паштовай марцы Беларусі, 2006

Пашыраны ў Еўразіі, на поўнач да 60° паўн. шыраты, паўднёвая мяжа праходзіць праз Сярэднюю Італію, узбярэжжа Чорнага мора, Іран, Гімалаі і Паўночна-Усходні Кітай, у Еўрапейскай частцы Расіі, на Каўказе, Паўднёвым Урале, у Сярэдняй Азіі, Паўднёвай Сібіры на поўнач да шыраты Новасібірска — Амура. На Беларусі звычайны від, трапляецца ва ўсіх раёнах. Двухколерныя кажаны з Беларусі адзначаны на зімоўцы ў Румыніі, Аўстрыі.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца ўсю ноч. Знішчае ліставёртак, молей, совак, агнёвак, пядзенікаў, бражнікаў, даўганосікаў, дробных хрушчоў, шаўкапрадаў і іншых насякомых.

Жыве калоніямі (да 50 асобін у кожнай, самцы і самкі асобна). У летніх сховішчах (у шчылінах драўляных сцен, за аканіцамі, у дуплах дрэў) самкі паяўляюцца ў другой палове мая, самцы — у другой палове чэрвеня. У канцы чэрвеня — першай палове ліпеня самка нараджае двух дзіцянят. Асеннія міграцыі ў канцы чэрвеня — ліпені.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гладканосыя лятучыя мышы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе