wd wp Пошук:

Вушан звычайны

Вуша́н звычайны (Plecotus auritus) — млекакормячая жывёла сямейства гладканосых лятучых мышэй атрада рукакрылых.

Апісанне

Даўжыня цела 4,2—5,4 см, хваста да 5,2, вушэй да 4 см, маса да 10,5 г. Поўсць мяккая шаўкавістая, зверху палева-буравата-шэрая з карычневым адценнем, знізу шэра-белавата палевая. Палёт хуткі, нераўнамерны.

Пашырэнне

Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы; на Беларусі трапляецца ўсюды, нешматлікі. Аселы. Жыве пад адсталай карой, на гарышчах, за аканіцамі, у дуплах, зімой — у скляпах, падвалах, бульбяных ямах і інш.

Асаблівасці біялогіі

Палюе ноччу без перапынку на невялікай вышыні па ўзлесках, лясных прасеках, у кронах дрэў паркаў і садоў, уздоўж дарог, над вадаёмамі. Знішчае лускакрылых насякомых, пераважна шкоднікаў сельскай і лясной гаспадаркі.

Нараджае 1, зрэдку 2 дзіцянят.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Гладканосыя лятучыя мышы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара