wd wp Пошук:

Кагальны калодзеж

Кагальны калодзеж — крыніца ў г. Мсціславе Магілёўскай вобласці, гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння. Размешчана ў паўночнай частцы горада, у пачатку вуліцы Леніна, каля падножжа Замкавай гары на беразе ручая Здаравец. З’яўляецца традыцыйным месцам забору крынічнай вады насельніцтвам. Вада з крыніцы па выніках аналізаў адпавядае патрабаванням санітарных правіл і нормаў для пітнай вады[2]. Ахоўны статус з 2003 года[1].

Даўней з яго яўрэйскія вознікі развозілі ваду па дамах гараджан. У назве захаваны яўрэйскія карані: «кагальны» азначае «грамадскі». Побач з калодзежам праходзіць сцежка, па якой у 1941 годзе нацысты вялі яўрэяў на расстрэл[3].

У жніўні 2014 года пачаліся працы па добраўпарадкаванні калодзежа. На месцы крыніцы ўзведзена капліца, названая ў гонар Тупічэўскага абраза Маці Божай. У снежні 2014 года крыніца асвечана настаяцелем храма ў гонар Тупічэўскай Маці Божай протаіерэем айцом Цімафеем[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 Гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння
  2. Кагальный колодец в Мстиславле Архівавана 30 красавіка 2019.
  3. Аркадий ШКОЛЬНЫЙ * Arkady SHKOLNY. ЕВРЕЙСКИЕ НАЗВАНИЯ * JEWISH NAMES
  4. Источник «Кагальный колодец». История возрождения

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Крыніцы Беларусі
Катэгорыя·Гідралагічныя помнікі прыроды мясцовага значэння Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Геаграфія Мсціслава
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Мсціслава