wd wp Пошук:

З угодкавых настрояў

«З уго́дкавых настро́яў» — паэма Янкі Купалы, завершаная ў Менску 29 кастрычніка 1927 года і ўпершыню надрукаваная 7 лістапада 1927 года ў газетах «Звязда» і «Савецкая Беларусь». Мае падзагаловак «Да дзесяцігоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі». Аўтографы паэмы захоўваюцца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.[1]

Апісанне

Твор лірыка-публіцыстычны, па структуры ўяўляе сабой цыкл з 6 частак-вершаў на тэму рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Адзінства тэмы, храналагічнае апісанне падзей, якія ўтвараюць своеасаблівы сюжэтны стрыжань твору, даюць падставу разглядаць яго як паэму. Шмат якімі рысамі родніцца з паэмай «Безназоўнае»: паэмы аб’ядноўвае характар паэтычнага мыслення і імкненне аўтара намаляваць пераважна лірычнымі сродкамі панарамную карціну маштабных сацыяльных пераўтварэнняў.[1]

Твор прасякнуты патасам услаўлення рэвалюцыі. Яму ўласцівая ўрачыста-ўзнёслая танальнасць, святочная настроенасць. Паэт шырока выкарыстоўвае народна-песенныя матывы, абагульненыя фальклорныя вобразы. У творы дамінуе фальклорная стыхія, сустракаюцца вобразы і матывы дарэвалюцыйных вершаў паэта. Павышаная экспрэсіўнасць аповяду выяўляецца ў шырокім выкарыстанні фальклорных параўнанняў, эпітэтаў, розных стылістычных фігур, паўтораў. Кожная частка твора мае адметны рытмічны малюнак.[1]

Паэма стала адным з першых твораў Купалы, якія сведчылі аб трагічным спыненні творчага ўздыму паэта, пазбаўленага магчымасці ствараць свабодна. Ул. Арлоў залічыў паэму да шэрагу «дзяжурных, пазначаных штучным патасам вершаванак».[2]

Пераклады

На рускую мову паэму пераклалі М. Ісакоўскі і У. Раждзественскі.[1]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 М. Лазарук З угодкавых настрояў // Янка Купала : Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: БелСЭ, 1986. — С. 232.
  2. Арлоў, Уладзімір 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882. Нарадзіўся Янка Купала(нявызн.). Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. Праверана 2 студзеня 2013.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Паэмы Янкі Купалы
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Творы 1927 года
Літаратурныя творы паводле алфавіта
Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы