wd wp Пошук:

Зін эль-Абідзін Бен Алі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Зін эль-Абідзін Бен Алі (3 верасня 1936, Хамам-Сус — 19 верасня 2019, Саудаўская Аравія) — другі прэзідэнт Туніса (7 лістапада 1987 — 14 студзеня 2011).

Біяграфія

Сям’я была шматдзетнай — у ёй раслі шэсць хлопчыкаў і пяць дзяўчынак. Сярэднюю адукацыю атрымаў у ліцэі ў Сусе. Калі быў старшакласнікам, уключыўся ў актыўную падпольную дзейнасць за незалежнасць сваёй краіны. Ваяваў у шэрагах моладзевай арганізацыі, з’яўляючыся сувязным паміж раённымі аддзяленнямі Сацыялістычнай дустураўскай партыі. Яго некалькі разоў арыштоўвалі, кідалі ў турму, падвяргалі допытам.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Туніса 20-гадовы Бен Алі накіроўваецца вучыцца ў Францыю ў ліку тых, хто быў закліканы скласці ядро будучых нацыянальных узброеных сіл. Там ён скончыў вышэйшую ваенную вучэльню ў Сен-Сірэ. Пазней Бен Алі атрымаў дыпломы не менш прэстыжных ваенных навучальных устаноў — артылерыйскага вучылішча ў Шалон-на-Марне (Францыя), вышэйшай школы разведкі і бяспекі і школы СПА (ЗША). Воінскае званне — генерал. Узнагароджаны туніскімі і замежнымі ордэнамі. Ён — кавалер ордэнаў Незалежнасці і Рэспублікі.

Пачаў службу ў якасці штабнога афіцэра. 10 год кіраваў службай ваеннай бяспекі. Служыў ваенным аташэ ў Марока і Іспаніі. Быў кіраўніком канцылярыі міністра абароны, затым — генеральным дырэктарам Службы нацыянальнай бяспекі. З 1980 па 1984 — пасол у Польшчы, назірае разгортванне крызісу ў польскай дзяржаве. Па вяртанні на радзіму праз некаторы час становіцца міністрам унутраных спраў.

У 1987 прызначаны прэм’ер-міністрам краіны. У лістападзе таго ж года ажыццявіў дзяржаўны пераварот і заняў пасаду прэзідэнта Туніса.

У выніку дзяржаўнага пераварота ў студзені 2011 пакінуў пасаду і ўцёк у Саудаўскую Аравію.

Зноскі

  1. Tunisia’s Ben Ali: Soldier who turned into dictator // The Daily Telegraph, Daily telegraph / C. EvansLondon, Thailand: 2011. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 0307-269X; 1477-3805
  2. Zine al-Abidine Ben Ali // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Former Tunisian President Zine El Abidine Ben Ali dies aged 83, reports say
  4. Bibliothèque nationale de France Zine el Abidine Ben Ali // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Туніса
Катэгорыя·Пахаваныя ў Саудаўскай Аравіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна святога Карла
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Туніса
Катэгорыя·Памерлі ў Джыдзе
Катэгорыя·Палітыкі-эмігранты
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 верасня
Катэгорыя·Паслы Туніса ў Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 19 верасня
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
Катэгорыя·Кавалеры мальтыйскага Нацыянальнага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных