wd wp Пошук:

Зінаіда Міхайлаўна Бычкоўская

Зінаіда Міхайлаўна Бычкоўская (нар. 15 студзеня 1941, в. Калачы, Лагойскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы (1973)[1].

Біяграфія

Нарадзілася 15 студзеня 1941 года ў в. Калачы Лагойскага раёна.

У 1952 годзе паехала вучыцца ў Мінск. Пасля вучобы ў 1959 годзе пачала працаваць прадзільшчыцай на Мінскім камвольным камбінаце. Майстэрску авалодаўшы сваёй прафесіяй, дамаглася найвышэйшай прадукцыйнасці працы. Толькі пры выкананні працоўных прыёмаў змены сілкавальнай галоўкі і ліквідацыі абрыву ніткі яна эканоміла за змену 37 хвілін працоўнага часу. Пяцігадовае заданне выканала за чатыры гады.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 снежня 1973 года за выдатныя поспехі ў выкананні заданняў пяцігодкі і прынятых сацыялістычных абавязацельстваў на 1973 год, вялікі творчы ўклад у павелічэнне вытворчасці тавараў народнага спажывання і паляпшэнне іх якасці Бычкоўскай Зінаідзе Міхайлаўне прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

У 1975 годзе мастак Калінін П. В. стварыў плакат «Зінаіда Міхайлаўна Бычкоўская» у серыі «Героям працы — слава», у якім гаварылася, што Зінаіда Бычкоўская «у дзевятай пяцігодцы дала звыш задання дзесяткі тон пражы. Прадукцыя, якую яна вырабляе, вышэйшай якасці»[2].

Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1975—1980), намеснікам Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. З 27 снежня 1976 года па 28 лютага 1977 года выконвала абавязкі Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Працягвала працаваць прадзільшчыцай да выхаду на пенсію. Жыве ў Мінску.

Узнагароды

Зноскі

  1. Бычковская Зинаида Михайловна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 96. — 737 с.
  2. Бычкоўская Зінаіда Міхайлаўна. Беларускі плакат
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання