wd wp Пошук:

Зямля качэўнікаў

«Зямля качэўнікаў» (англ.: Nomadland) — амерыканскі драматычны фільм 2020 года, рэжысёрам, сцэнарыстам і мантажорам якога стала Хлоя Чжаа[3]. Ролю галоўнай гераіні, якая пакідае свой дом, каб вандраваць па Захадзе ЗША, выканала Фрэнсіс Макдорманд. У другараднай ролі зняўся Дэвід Стрэтэйрн, а рэальныя качэўнікі Лінда Мэй, Суонкі і Боб Уэлс сыгралі саміх сябе. Фільм заснаваны на дакументальным рамане Джэсікі Брудэр «Зямля качэўнікаў».

Прэм’ера «Зямлі качэўнікаў» адбылася 11 верасня 2020 года на 77-ым Венецыянскім кінафестывалі, дзе яна заваявала галоўны прыз — «Залатога льва». Карціна таксама атрымала прыз глядацкіх сімпатый на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта. Фільм выйшаў у абмежаваны тыднёвы пракат у ЗША 4 снежня 2020 года. 29 студзеня 2021 гада ён таксама быў выпушчаны кампаніяй Searchlight Pictures у некаторых кінатэатрах IMAX, а з 19 лютага стаў даступны ў лічбавым фармаце на Hulu.

Фільм здабыў усеагульнае прызнанне ад крытыкаў за рэжысуру, сцэнарый, мантаж, аператарскую работу і акцёрскую ігру, асабліва Фрэнсіс Макдорманд. На 93-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» «Зямля качэўнікаў» атрымала 3 узнагароды: «Найлепшы фільм», «Найлепшая рэжысура» і «Найлепшая актрыса».

Сюжэт

Пасля закрыцця завода па вытворчасці гіпсакардону ў студзені 2011 года 60-гадовая жанчына Фёрн застаецца без працы і сродкаў на існавання. Наладаваўшы фургон сваім небагатым скарбам, Фёрн становіцца сучаснаю качэўніцай — адной з тых, што вандруюць з штата ў штат у пошуках сезоннага заработку. Уласна ўвесь фільм Фёрн ездзіць па розных штатах, працуе на сезонных работах, спыняецца ў лагерах для гэткіх жа, як і яна, атрымлівае альтэрнатывы і робіць выбар.

Акцёрскі склад

Крытыка

Як заўважае ў сваёй кінарэцэнзіі Ірэна Кацяловіч, па сутнасці, «Зямля качэўнікаў» — гэта сучасны вестэрн з тымі ж асвойваннем зямель, простым побытам ды карчмой на адзінай гарадской вуліцы, праўда, збудаванні гэтыя закінутыя, а на вуліцах ніхто не жыве. Рэжысёрка Хлоя Чжаа ўвесь час укручвае знакі мінулага, ажно да дыназаўраў, адсылае да нечага маштабнага кшталту космасу і расцякаецца піетэтам перад прыродай. Абы зрабіць суцэльны пазл з антыподаў звычнаму прыземленаму жыццю, якое тут амаль не бачна — толькі зрэдчас з’яўляецца ў выглядзе «нармальных» чалавечых дамоў, што павінны спакусіць Фёрн[4].

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 230 кінаўзнагародамі і яшчэ 132 намінацыямі[5]. Сярод найбольш значных прэмій:

Зноскі

  1. ČSFD — 2001.
  2. http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  3. Nomadland (2020) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 26 красавіка 2021.
  4. Вестэрн, дзе зямлю не асвойваюць, а кідаюць Архівавана 26 красавіка 2021.
  5. Nomadland — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 26 красавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты леў»
Катэгорыя·Фільмы, музыку да якіх напісаў Людавіка Эйнаўдзі
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы Хлоі Чжаа
Катэгорыя·Фільмы-драмы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P18 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы-драмы 2020 года
Катэгорыя·Фільмы ЗША 2020 года
Катэгорыя·Фільмы 2020 года