wd wp Пошук:

Зялёнкаўскі сельсавет

Зялё́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Зялёнка.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сястронкаўскі (Сестранецкі) сельсавет у складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — фальварак Сястронкі. У 1928 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зялёнкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сястронкі[1]. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Захарніцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: Булаўкі, Вераб’і, Гендзікі, Гнілішча, Горбаткі, Жарцы, Капавішча, Коззі Горкі, Ламавіца і Маладзёжкі)[2]. 7 чэрвеня 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зялёнка, сельсавет перайменаваны ў Зялёнкаўскі[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1189 чалавек[4], з іх 84,2 % — беларусы, 12,6 % — рускія, 1,5 % — украінцы[5].

Населеныя пункты

У склад сельсавета ўваходзіць 21 населены пункт:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Зялёнкаўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе